Граждане Беларуси! Друзья! Коллеги! Одноклассники!
9 августа в шестой раз в истории независимой Беларуси пройдут президентские выборы, и уже сейчас очевидно, что именно они определяют будущее страны. Мы с вами — граждане Беларуси, а значит, наше мнение важно.
Нам, нижеподписавшимся выпускникам Лицея БГУ, как и всем гражданам страны, небезразлична ee судьба. Лицей БГУ, можно сказать, ровесник независимой Беларуси. Как организация системы образования, Лицей придерживается принципа нейтралитета в вопросах политики, религии и национальностей, закладывая общечеловеческие моральные ценности и воспитывая лицеистов в духе свободомыслия, братства и взаимоуважения.
Именно поэтому мы, выпускники Лицея всех поколений, сочли неприемлемым молча наблюдать за событиями, затрагивающими конституционные права и будущее каждого из нас. Мы выступаем с открытым обращением ко всем нашим согражданам, включая тех, кто занимает посты в системе государственной власти.
Администрация Лицея БГУ не имеет никакого отношения к нашей инициативе. А выпускникам других школ, гимназий и лицеев Беларуси, которые разделяют нашу точку зрения и хотят высказаться, предлагаем последовать нашему примеру.
Мы любим Беларусь и уважаем людей, которые в ней живут.
Мы живем в этой стране или неразрывно с ней связаны и хотим, чтобы в ней жили наши дети, уверенно глядя в будущее. Мы хотим, чтобы они гордились Беларусью, в которой им предстоит жить.
«Единственным источником государственной власти и носителем суверенитета в Республике Беларусь является народ», — так написано в нашей Конституции (ст. 3).
А также: «Граждане Республики Беларусь имеют право свободно избирать и быть избранными в государственные органы на основе всеобщего, равного, прямого или косвенного избирательного права при тайном голосовании» (ст. 38).
Никто не имеет права помешать проведению честных выборов. Так предписано законодательством, и мы не требуем ничего, кроме соблюдения Конституции Республики Беларусь.
На деле же мы видим, что избирательная кампания превратилась в жестокую и неприемлемую борьбу с инакомыслием. Самые сильные альтернативные претенденты на пост президента сняты с дистанции на старте. Независимые кандидаты не прошли в участковые избирательные комиссии. На участки ограничен и доступ наблюдателей. Тех, кто выходит на мирные акции протеста или просто оказались рядом с ними, хватают на улицах, бросают в автозаки и сажают на сутки.
Но! События последних месяцев окончательно убедили нас в том, что от нас, от гражданского общества, в этой жизни зависит гораздо больше, чем мы привыкли думать. Порознь мы просто люди, а вместе — народ Беларуси.
Народ, который определяет, как будет развиваться наша страна. Народ, который контролирует действия нанятых им чиновников, а не наоборот. Ведь именно за счет бюджета, сформированного нашими и вашими отчислениями в виде налогов, пошлин и прочих сборов, содержатся госорганы, в том числе госаппарат, органы внутренних дел, госбезопасности, прокуратуры, судебной власти, обеспечивается проведение выборов и референдумов.
Мы считаем, что каждый из нас может и должен сделать все от него зависящее для того, чтобы финал выборов прошел честно, права избирателей и всех претендентов на пост президента не нарушались, а подсчет голосов велся справедливо и прозрачно в комиссиях всех уровней.
Потому что это наши голоса и это МЫ выбираем президента.
Заявлять о нарушениях во время избирательной кампании — не только наше право, но и обязанность. Если мы сами станем свидетелями таких нарушений, мы будем обращаться в ЦИК, к правозащитникам, наблюдателям, в СМИ. Мы не будем бояться действовать гласно и называть свои имена. Потому что не совершаем ничего противозаконного. Потому что анонимные обращения не учитываются. Мы призываем вас поступать так же.
Мы обращаемся к членам избирательных комиссий. Ничего не бойтесь. Не идите на сделку с совестью. Можно обмануть другого человека. Даже много других людей. Но как обмануть самого себя? Общество изменилось и пристально следит за вашими действиями. Эта избирательная кампания доказывает: честность каждого из вас имеет принципиальное значение для страны.
Среди вас много учителей, медработников, госслужащих, работников и руководителей госпредприятий. Считая голоса, вы стоите на страже интересов всех избирателей Беларуси.
От каждого из вас зависит, поверит ли в этот раз народ результатам голосования. Расхожая формула “не важно, как проголосовали, — важно, как подсчитали” абсолютно противозаконна. Участие в фальсификациях является уголовным преступлением (стст. 191-192 УК РБ).
Но важнее всего то, что фальсификации лишают всех нас права голоса, лишают белорусов права определять свое будущее.
Вспомните об этом, когда будете стоять перед выбором.
Мы обращаемся к сотрудникам правоохранительных органов. Ваша главная задача — «защита жизни, здоровья, чести, достоинства, прав, свобод и законных интересов граждан Республики Беларусь» (так говорится в Законе «Об органах внутренних дел»). Всех граждан, а не одного гражданина или группы граждан с их личной точкой зрения на происходящие в стране процессы.
Вспомните об этом, когда будете стоять перед выбором. Вспомните каждого из нас, своих соседей и своих друзей: это они (а не ведомые мифическими зарубежными кукловодами лица) мирно выходят на улицы по всей Беларуси, чтобы вместе выразить свое мнение. Будьте прежде всего людьми в форме, которым бы мы доверяли и которыми хотели бы гордиться. Ловите и задерживайте настоящих преступников и провокаторов, становясь на защиту своих мирно настроенных сограждан, даже если вы не согласны с их точкой зрения.
Мы обращаемся к представителям судебной власти. «Вступая в должность судьи, торжественно клянусь перед народом Республики Беларусь честно и добросовестно исполнять свои обязанности, осуществлять правосудие, подчиняясь только Конституции Республики Беларусь, быть беспристрастным и справедливым, как велит мне долг судьи», — помните? Это слова вашей присяги.
Вспомните их, когда будете стоять перед выбором. В том числе когда будете выносить очередное решение по ст. 23.4 или ст. 23.34 КоАП.
Выбор есть всегда.
А у нас должны быть выборы.
Ведь порознь мы просто люди, а вместе — народ Беларуси.
С уважением и надеждой,
Выпускники Лицея БГУ
Грамадзяне і грамадзянкі Беларусі! Сябры! Калегі! Аднакласнікі і аднакласніцы!
9 жніўня шосты раз у гісторыі незалежнай Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары, і ўжо цяпер відавочна, што менавіта яны вызначаюць будучыню нашай краіны. Мы з вамі — грамадзяне Беларусі, а значыць, нашае меркаванне істотнае.
Нам, ніжэйпадпісаным выпускнікам і выпускніцам Ліцэя БДУ, як і ўсім грамадзянам краіны, неабыякавы яе лёс. Ліцэй БДУ, можна сказаць, — раўналетак незалежнай Беларусі. Як арганізацыя сістэмы адукацыі, Ліцэй прытрымліваецца прынцыпу нейтралітэту ў пытаннях палітыкі, рэлігіі і нацыянальнасцей, закладаючы агульначалавечыя маральныя каштоўнасці і выхоўваючы ліцэістаў у духу свабодамыснасці, братэрства і ўзаемапавагі.
Менавіта таму мы, выпускнікі і выпускніцы Ліцэя ўсіх пакаленняў, палічылі непрымальным моўчкі назіраць за падзеямі, якія закранаюць канстытуцыйныя правы і будучыню кожнага з нас. Мы выступаем з адкрытым зваротам да ўсіх нашых суграмадзян і суграмадзянак, улучна з тымі, хто займае розныя пасады ў сістэме дзяржаўнай улады.
Адміністрацыя Ліцэя БДУ не мае ніякага дачынення да нашай ініцыятывы. А выпускнікам і выпускніцам іншых школ, гімназій і ліцэяў Беларусі, якія падзяляюць наш пункт гледжання і хочуць выказацца, прапаноўваем пераняць наш прыклад.
Мы любім Беларусь і паважаем людзей, якія ў ёй жывуць.
Мы жывем у гэтай краіне ці непарыўна з ёй звязаныя і хочам, каб у ёй жылі нашыя дзеці, упэўнена гледзячы ў будучыню. Мы хочам, каб нашыя дзеці ганарыліся будучыняй Беларусі, у якой ім наканавана жыць.
„Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ“, — так напісана ў нашай Канстытуцыі (арт. 3).
А таксама: „Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна выбіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя органы на аснове агульнага, роўнага, прамога ці ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні“ (арт. 38).
Ніхто не мае права перашкодзіць правядзенню сумленных выбараў. Так паводле заканадаўства, і мы не патрабуем нічога, акрамя выканання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
На справе ж мы бачым, што выбарчая кампанія пераўтварылася ў жорсткую і непрымальную барацьбу з іншадумствам. Наймайцнейшыя альтэрнатыўныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта былі знятыя з дыстанцыі на старце. Незалежныя кандыдаты і кандыдаткі не прайшлі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. На ўчасткі абмежаваны і доступ назіральнікаў і назіральніц. Тых, хто выходзіць на мірныя акцыі пратэсту альбо проста апынуліся побач з імі, хапаюць на вуліцах, кідаюць у аўтазакі і садзяць на суткі.
Аднак! Падзеі апошніх месяцаў канчаткова пераканалі нас у тым, што ад нас, ад грамадзянскай супольнасці, у гэтым жыцці залежыць значна больш, чым мы прызвычаіліся думаць. Паасобку мы проста людзі, а разам — народ Беларусі.
Народ, які вызначае, як будзе развівацца наша краіна. Народ, які кантралюе дзеянні нанятых ім службоўцаў, а не наадварот. Бо менавіта за кошт бюджэту, сфармаванага нашымі і вашымі адлічэннямі ў выглядзе падаткаў, пошлін і іншых збораў, утрымліваюцца дзяржорганы, у тым ліку дзяржапарат, органы ўнутраных спраў, дзяржбяспекі, пракуратуры, судовай улады, забяспечваецца правядзенне выбараў і рэферэндумаў.
Мы лічым, што кожны з нас можа і павінен зрабіць усё, што ад яго залежыць, для таго, каб фінал выбараў прайшоў сумленна, правы выбарцаў і ўсіх прэтэндэнтаў і прэтэндэнтак на пасаду прэзідэнта не парушаліся, а падлік галасоў вёўся справядліва і празрыста ў камісіях усіх узроўняў.
Таму што гэта нашыя галасы і гэта МЫ выбіраем прэзідэнта.
Заяўляць пра парушэнні падчас выбарчай кампаніі — не толькі наша права, але і абавязак. Калі мы самі станем сведкамі такіх парушэнняў, мы будзем звяртацца ў ЦВК, да праваабаронцаў, назіральнікаў, у СМІ. Мы не будзем баяцца дзейнічаць публічна і называць свае імёны. Таму што не робім нічога ганебнага ці супрацьзаконнага. Таму што ананімныя звароты не ўлічваюцца. Мы заклікаем вас рабіць гэтаксама.
Мы звяртаемся да чальцоў выбарчых камісій. Нічога не бойцеся. Не ідзіце на ўгоду з сумленнем. Можна падмануць іншага чалавека. Нават многа іншых людзей. Але як падмануць самога сябе? Грамадства змянілася і пільна сочыць за вашымі дзеяннямі. Гэта выбарчая кампанія даказвае: сумленнасць кожнага з вас мае прынцыповае значэнне для краіны.
Сярод вас багата настаўнікаў, медработнікаў, дзяржслужбоўцаў, работнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў. Пры падліку галасоў вы стаіце на варце інтарэсаў усіх выбарцаў Беларусі.
Ад кожнага з вас залежыць, ці паверыць гэтым разам народ вынікам галасавання. Абыходкавая формула „не важна як прагаласавалі, важна як падлічылі“ абсалютна супрацьзаконная. Удзел у фальсіфікацыях з‘яўляецца крымінальным злачынствам (арт. 191—192 КК РБ).
Але больш істотна тое, што фальсіфікацыі пазбаўляюць усіх нас права голасу, пазбаўляюць беларусаў і беларусак права вызначаць сваю будучыню.
Узгадайце пра гэта, калі будзеце стаяць перад выбарам.
Мы звяртаемся да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Вашая галоўная задача — „абарона жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь“ (так гаворыцца ў Законе „Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь“). Усіх грамадзян, а не аднаго грамадзяніна ці групы грамадзян з іх асабістым пунктам гледжання на працэсы, якія адбываюцца ў краіне.
Узгадайце пра гэта, калі будзеце стаяць перад выбарам. Узгадайце кожнага з нас, сваіх суседзяў і сваіх сяброў — гэта яны (а не вядзёныя міфічнымі замежнымі лялькаводамі асобы) мірна выходзяць на вуліцы па ўсёй Беларусі, каб разам выказаць сваё меркаванне. Будзьце перадусім людзьмі ў форме, якім бы мы давяралі і якімі хацелі б ганарыцца. Лавіце і затрымлівайце сапраўдных злачынцаў і правакатараў, станавіцеся на абарону сваіх мірных суграмадзян, нават калі вы не згодныя з іх пунктам гледжання.
Мы звяртаемся да прадстаўнікоў судовай улады. „Уступаючы на пасаду суддзі, урачыста клянуся перад народам Рэспублікі Беларусь сумленна выконваць свае абавязкі, здзяйсняць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць непрадузятым і справядлівым, як наказвае мне доўг суддзі», — памятаеце? Гэта словы вашай прысягі.
Узгадайце іх, калі будзеце стаяць перад выбарам. У тым ліку, калі будзеце выносіць чарговае рашэнне паводле арт. 23.4 альбо арт. 23.34 КаАП.
Выбар ёсць заўсёды.
А ў нас павінны быць выбары.
Бо паасобку мы проста людзі, а разам — народ Беларусі.
З павагаю і надзеяй,
выпускнікі і выпускніцы Ліцэя БДУ
К 8 августа 2020-го года обращение подписали 1924 выпускника 1991-2019 годов
История сбора подписей
Беларусь, 28 июля 2020